На Віцебшчыне чарговая генетычная мутацыя жывёлаў - цяля з шасцю нагамі

Віцебшчына працягвае шакаваць фактамі генетычных мутацыяў жывёлаў. Яшчэ нядаўна мы паведамлялі пра курыцу-гермафрадыта, а ўжо на Глыбоччыне нарадзілася цяля з… шасцю нагамі і дадатковымі полавымі органамі.

У сялянска-фермерскай гаспадарцы “Запрудскае” сцвярджаюць, што бычок мае добры апетыт і выпівае 3,5 літры малака за адзін раз.

Аднак хутка незвычайную жывёлу забяруць у Віцебск – у ветэрынарнай акадэміі ўжо рыхтуецца спецыяльная палата. Навукоўцы мусяць высветліць, сведкамі якой з’явы мы сталі: генетычнай мутацыі альбо цуду прыроды?

ОНТ