На Віцебшчыне выяўлены парушэнні ў сферы аўтасэрвісу і гандлю запчасткамі

Па выніках праведзеных падатковымі органамі Віцебскай вобласці за 9 месяцаў гэтага года кантрольных мерапрыемстваў у сферы паслуг аўтасэрвісу ўстаноўлена 160 парушэнняў. У бюджэт дадаткова налічана 306 мільёнаў рублёў падаткаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 72 парушальнікі. Таксама выяўлены 103 факты ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці фізічнымі асобамі.

Падчас праведзеных кантрольных мерапрыемстваў у сферы гандлю аўтазапчасткамі ўстаноўлена 130 парушэнняў. У бюджэт дадаткова налічана больш мільярда рублёў падаткаў, паведамляе БелаПАН.