На волю пасля года зняволення выйшла сакратарка амерыканца Зэльцэра
З жаночай папраўчай калоніі Гомеля ў сувязі з адбыццём тэрміну пакарання выйшла на волю расіянка Уладлена Функ, сакратар грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра.
Нагадаем, Зельцэр і Функ былі затрыманыя ў Мінску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Мінскі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі ў выкарыстанні заведама лжывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж. Грамадзянін ЗША Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ — да аднаго года. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прыгаворы ў сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме. Як сцвярджае Гарачка, дагэтуль асуджаныя не атрымалі копіі вынесеных ім прыгавораў.
БелаПАН