На волю выйшлі арганізатары акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы
Арганізатары несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы Віктар Гарбачоў і Віктар Крываль у аўторак выйшлі на волю.
Яны, а таксама намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, адбывалі 15 сутак арышту. Прычым Крываль усе гэтыя дні трымаў галадоўку пратэсту.
Сёння а 14-й гадзіне ў мінскім офісе Партыі БНФ лідэры прадпрымальнікаў правядуць прэс-канферэнцыю.