На вучэнні “Восень-2008” у войска выклікалі больш за 2 тысячы “партызанаў”

Больш за 2 тысяч ваеннаабавязаных выклікалі на зборы ў сувязі з чарговымі вучэннямі Ўзброеных сіл Беларусі “Восень-2008”.
Як паведамляе сайт Міністэрства абароны, усе выкліканыя запаснікі ўжо прайшлі медыцынскі агляд і цяпер пастаўленыя на ўсе віды забеспячэння. З “партызанамі” праводзяцца заняткі па стральбе і кіданні гранат.

Нагадаем, аператыўныя вучэнні пройдуць з 15 па 21 кастрычніка. Запаснікі прымуць удзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой і тактыка-спецыяльных вучэннях у складзе воінскіх частак і падраздзяленняў.