На Вялікдзень у Беларусі будзе цёпла, ападкаў не прагназуецца

Цёплае і без ападкаў надвор'е абяцаюць сіноптыкі на праваслаўны Вялікдзень у Беларусі . Паводле Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць 16-22 градусаў цяпла.

Разам з тым, у бліжэйшыя трое сутак пры дастаткова высокіх дзённых тэмпературах у начныя гадзіны тэмпературны слупок апусціцца да 1-6 градусаў цяпла, на тарфяніках магчымыя замаразкі да 0 -2 градусаў.

Інтэрфакс