На выбарах у Беларусі акрэдытавана 890 міжнародных назіральнікаў
Цэнтравыбаркам Беларусі акрэдытаваў 890 міжнародных назіральнікаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яны прадстаўляюць 45 дзяржаваў і 6 міжнародных арганізацый, паведамляе "Інтэрфакс".
Ад місіі АБСЕ акрэдытавана 416 назіральнікаў, місіі СНД - 325, Парламенцкай асамблеі АБСЕ - 71, Міжпарламенцкай асамблеі СНД - 33, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі - 30 і Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС - 4 назіральнікі.