На выбары падалі заяўкі больш за 300 замежных журналістаў
Каля 300 заявак ад замежных журналістаў на сёння атрымала прэс-служба Міністэрства замежных справаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Ён дадаў, што "практычна ўсе" з іх задаволеныя, і чакаецца, што ў бліжэйшы час колькасць заявак яшчэ значна павялічыцца.
Савіных: "Мы кожны дзень атрымліваем заяўкі на часовую акрэдытацыю. Магу сказаць, што нашая прэс-служба запоўненая гэтымі заяўкамі. Мы стараемся працаваць максімальна эфектыўна, каб задаволіць усіх".
Што да замежных назіральнікаў, то яны працуюць "канструктыўна і шчыльна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, для іх створаныя вельмі спрыяльныя ўмовы", заявіў Савіных.