На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы беларусы ўзялі 2 медалі
Юніёрскі чэмпіянат Еўропы праходзіць у сербскім горадзе Новы Сад з 23 па 26 ліпеня. У першы дзень спаборніцтваў беларуска Алёна Грышко выйграла спаборніцтвы ў штурханні ядра, а Сяргей Платонаў стаў бронзавым прызёрам у бегу на 10 км. Як адзначае БЕЛТА, па выніках кваліфікацыйных спаборніцтваў Алёна Грышко была другой, аднак у фінале ўжо ў першай спробе яна адправіла снарад на 17,39 м і не пакінула саперніцам ні найменшага шанцу. Найбліжэйшую саперніцу немку Саміру Буркхарт беларуска апярэдзіла больш, чым на метр. Канчатковы вынік Алёны — 17,59 м. Яшчэ адна наша суайчынніца Вольга Крыволь у гэтым відзе спаборніцтваў апынулася 11-й.
Сяргей Платонаў на дыстанцыі 10 км усталяваў асабісты рэкорд 30:55.92. Платонаў заявіў, што падчас бегу па дыстанцыі пачуў гімн Беларусі: ён гучаў у гонар пераможца чэмпіянату Алёны Грышко. Гэта надало атлету сілы для заваёвы яшчэ адной узнагароды для нашай краіны.
У першы дзень спаборніцтваў уладальнікамі залатых узнагарод чэмпіянату сталі каманды трох краін — Азербайджана, Беларусі і Расеі. У заліку па ачках Беларусь на другім радку выніковага пратаколу — 14 балаў. Наперадзе каманда Расеі — 16 ачкоў.
Агулам у спаборніцтвах прымаюць удзел 957 атлетаў з 47 краін. Беларусь прадстаўляе каманда з 15 чалавек.