На юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску зборная ЗША разграміла Канаду

У чарговым матчы юніёрскага чэмпіяната свету па хакеі, які праходзіць у беларускай сталіцы, зборная ЗША разграміла каманду Канады з лікам 5:0. Дублямі адзначыліся Джэйсан Цукер і Браян Раст, паведамляе сайт Чемпионат.ру. Лёс сустрэчы амерыканскія юніёры вырашылі ўжо ў першым перыядзе, калі чырвоная сірэна тройчы запальвалі за варотамі канадцаў. Яшчэ па адной шайбе хакеісты з ЗША закінулі ў 2-м і ў 3-м перыядзе.