На зімовым чэмпіянаце свету нашыя лёгкаатлеты плануюць заваяваць 1-2 медалі
На зімовым Чэмпіянаце свету ў Катары нашыя лёгкаатлеты плануюць заваяваць толькі 1-2 медалі. Як патлумачыла Еўрарадыё генсакратар Федэрацыі лёгкай атлетыкі Таццяна Лядоўская, такую неамбіцыйную задачу айчынныя спартоўцы ставяць, ашчаджаючы сілы для летніх спаборніцтваў.
Таццяна Лядоўская: “Сёлета ў нас за галоўны старт лічыцца летні Чэмпіянат Еўропы, які пройдзе ў Барселоне ў жніўні. А зімні сезон – гэта падвядзенне, базавы ўзровень, кантроль формы. Таму, натуральна, вялікіх задач на зімовы перыяд няма. Аднак, нягледзячы на гэта, на зімовым Чэмпіянаце свету ў закрытым памяшканні мы плануем заваяваць 1-2 медалі”.
Беларусь у Досе, сталіцы Катару, прадставяць 9 лёгкаатлетаў. Нагадаем, што ён пройдзе 12-14 сакавіка.