На змену білбордам Мілінкевіча прыйшлі білборды Някляева (фота)
На беларуска-ўкраінскай мяжы з'явіліся білборды з партрэтам лідэра кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева. Аб гэтай рэкламе кампаніі паведамляе сайт nn.by. Білборды размешчаныя прынамсі на трасе Чарнігаў-Гомель. На іх гаворыцца, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі кіраўнік краіны ў кожны момант можа падаць у адстаўку. Таксама ставіцца пытанне, хто і як будзе кіраваць краінай у пераходны перыяд.
Рэкламныя шчыты выкананыя ў нацыянальных белым і чырвоным колерах. Нагадаем, што раней на ўкраінска-беларускай мяжы былі пастаўленыя білборды Аляксандра Мілінкевіча.

Рэкламныя шчыты выкананыя ў нацыянальных белым і чырвоным колерах. Нагадаем, што раней на ўкраінска-беларускай мяжы былі пастаўленыя білборды Аляксандра Мілінкевіча.
