Нацбанк: Славакі адчаканілі рэкламную партыю беларускіх манет (фота)
Манетны двор Славакіі са сваёй ініцыятывы адчаканіў беларускія манеты наяўнасцю 5, 10, 20, 50 капеек і 1 рубель. Манеты прапанаваныя беларускаму боку, аднак афіцыйнага адказу з Мінску пакуль так і не было. Як паведамляе БелаПАН, у манетным двары спадзяюцца, што манеты Беларусі могуць спатрэбіцца ў канцы 2009 года, прагназуючы вялікую дэнамінацыю беларускага рубля.
На думку беларускіх экспертаў, манеты Беларусі не спатрэбяцца, бо цяпер не вельмі ўдалы момант для дэнамінацыі.
Вось што сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё былы старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч:
Багданкевіч: Я не бачу зараз неабходнасці ў манетах, так як не бачу мэтазгоднасці правядзення дэнамінацыі. Таму што інфляцыя высокая. Дэнамінацыю робяць, калі інфляцыя за год 3-5%, а ў нас 15%. Таму наўрад ці такую дэнамінацыю прадугледжвае ўлада. У прынцыпе, “можа быць калі-небудзь”, але цяперашні момант непадыходзячы час для дэнамінацыі. Таму што тэмпы росту коштаў вельмі высокія.
У Нацбанку Беларусі лічаць, што Славацкі манетны двор чаканіць беларускія манеты, каб атрымаць выгадны кантракт ад беларускіх уладаў. Аднак гэтыя манеты ў Беларусі не спатрэбяцца. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.
Анатоль Драздоў: “Гэта пробная чаканка для таго, каб пераканаць Нацыянальны банк у магчымасцях Манетнага двара. Падобныя манетныя чаканкі вырабляюць для нас шэраг манетных двароў па ўсім свеце. Манетныя двары зацікаўленыя ў атрыманні крупных замоваў, і яны, вядома, хочуць, калі нам спатрэбіцца друкаваць манеты, атрымаць такую замову. У бліжэйшы час манеты ніхто чаканіць не будзе”.
Дарэчы, ад абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь Нацбанк размяшчаў замовы на чаканку толькі памятных манет. Агулам было выпушчана ўжо больш за сто відаў такіх манет. Як правіла, чаканілі іх на манетных дварах Вялікабрытаніі, Польшчы, Швейцарыі, Літвы і Нямеччыны.
Фота — worldcoinnews.blogspot.com і www.newsdate.by