Нацыянальны банк Беларусі прафінансаваў рэканструкцыю водазабору ў Пінску

У Пінску правялі рэканструкцыю водазабору "Піна-1". Усе працы аплаціў Нацыянальны банк, якому гэта абыйшлося больш чым у 5 мільярдаў рублёў. Водазабор “Піна-1”, пабудаваны яшчэ ў 1937 г., наўпрост прымыкае да спартовага комплексу “Хваля”, які належыць Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. У сваю чаргу, Нацбанк — асноўны фуендатар гэтай навучальнай установы.

Пасля таго, як на спарткомплесе пабудавалі лядовы палац і вялікі басейн, стары вадазабор не здолеў забяспечваць вадой спартовыя аб’екты і мікрараёны горада. Таму і было прынятае рашэнне рэканструяваць збудаванне. На станцыі паставілі новыя помпы і фільтры, правялі капітальны рамонт памяшканняў.