Надзея Астапчук паказала найлепшы вынік сезона ў свеце ў штурханні ядра
Найлепшы вынік сезона ў свеце ў штурханні ядра паказала на спаборніцтвах у Мінску беларуска Надзея Астапчук. Яна атрымала перамогу з вынікам 19 метраў 73 сантыметры. Другое месца
на турніры Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі заняла
амерыканка Элізабет Уонлес, у актыве якой штуршок на 18 метраў 18
сантыметраў.
БелаПАН
БелаПАН