Надзвычайнае здарэнне на будоўлі шматкватэрнага дома ў Магілёве

Здарылася гэта, калі на аб'екце ішлі работы. На шчасце, ніхто не пацярпеў.



Паводле слоў будаўнікоў, ад рэзкага парыву ветру павяло стралу крана, на якой вісеў цэбар з цэментам. Менавіта ён і стукнуў па стойках, якія ўтрымліваюць пліты.



Будаўніцтва дома прыпынілася, учора ўвечары вяліся аднаўленыя работы. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", да канца тыдня спецыялісты праектнага інстытута зробяць заключэнне і прымуць рашэнне аб далейшым ходзе будаўнічых работ.
 

Фота — bymedia.net