"Наша ніва" рыхтуе зварот у Пракуратуру з нагоды праблемаў з распаўсюдам

У кіёсках нумар "Нашай нівы" з матэрыялам "Хросны бацька капітуляваў" на першай паласе так і не з'явіўся. На думку рэдактара выдання Андрэя Дынько, з тым, дзе знаходзіцца частка накладу, прызначаная для распаўсюду праз "Белсаюздрук", мусіць разбірацца пракуратура.
Андрэй Дынько: "З учорашняга дню нічога не змянілася. Нумар у продаж так і не пусцілі. Ніякіх сур'ёзных адказаў ад распаўсюднікаў мы не маем, таму будзем звяртацца ў Пракуратуру, каб яна разабралася ў гэтай сітуацыі".

Нагадаем, "Наша ніва" звычайна паступае ў продаж у сераду ўвечары — у чацвер раніцай. У сераду, 7 ліпеня, №25 газеты выйшаў з друкарні звычайным парадкам. У час ён прыйшоў і падпісчыкам. Але ў кіёсках "Белсаюздруку" чытачы "Нашай нівы" гэтага нумара газеты дагэтуль так і не пабачылі.