Наста Рымашэўская: “Віталь найперш цікавіцца лёсам сваіх давераных асоб”

Перадачы для экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага ў СІЗА КДБ можна будзе перадаць толькі ў пятніцу. Пра гэта сёння сказалі ў камітэце дзяржбяспекі маці і цёшчы палітыка, распавяла Еўрарадыё яго жонка Наста Рымашэўская.
Наста Рымашэўская: “Сёння былі маці і цешча Віталя ў КДБ, каб перадаць перадачу. Перадачу не прынялі, хоць сёння прыёмны дзень для перадачаў. Сказалі: таму, што ў Віталя, як і ў іншых, статус затрыманых. І ім чамусці сказалі, што перадачу можна будзе передаць толькі ў пятніцу. Тады высветліцца іх статус: ці затрыманых, ці арыштаваных. Адвакат сказаў, што, магчыма, трэба будзе напісаць заяву, якую будуць разглядаць, каб была магчымасць у Віталя сустрэцца з роднымі”. 

Па словах Насты, адвакат сказаў, што Віталю можна перадаць праз яго запіску. Кажа, Віталь цікавіўся лёсам сваіх давераных асоб. І як толькі пра лёс усіх яна даведаецца дакладна, тады і напіша мужу.