Настаўнікаў Піншчыны змушаюць аддаць больш за 100 долараў на падпіску
Кіраўніцтва Пінскага раённага аддзела адукацыі разаслала ў школы распараджэнне аб абавязковай падпісцы на перыёдыку на 1-е паўгоддзе 2009 года. У аддзеле адукацыі склалі спіс абавязковых выданняў і вызначылі канкрэтную суму — 240 тысяч рублёў. Узначальвае прапанаваны спіс "неабходных" выданняў газета "Советская Белоруссия". Затым ідуць абласная "Заря2, раённая "Полесская правда", "Настаўніцкая газета" і некалькі прафесійных часопісаў на выбар.
Настаўнікі, спасылаючыся на крызіс і тое, што зменшылася стаўка першага разраду і, адпаведна, іх заробак, папрасілі зменшыць на парадак вызначаную на падпіску суму. Але ў аддзеле адукацыі адмовіліся ісці на саступкі і загадалі, каб кожны настаўнік прад’явіў падпісныя квітанцыі ў якасці пацверджання таго, што ўсе прапанаваныя газеты выпісаныя.
Прэс-служба "БАЖ"