Наталля Залозная адправіла мінчукоў у "Свабодны палёт" асацыяцыяў
У Мінску адкрылася першая за 10 гадоў выстава Наталлі Залознай
Гэта быў не проста вернісаж. Гэта быў сапраўдны свецкі раут у гонар еўрапейскай мастачкі, якая наязджае ў Беларусь зрэдку і вельмі ненадоўга. Прысутныя спяшаліся павіншаваць, ушанаваць, засведчыць, падарыць кветкі, прыкласціся да рукі.
Чаму ж Беларусі давялося цэлае дзесяцігоддзе чакаць персанальнай выставы Наталлі Залознай, якая цягам апошніх гадоў аб'ездзіла са сваімі карцінамі ўсю Еўропу? Сама мастачка кажа, што справа тут у збегу абставінаў і... сціплай колькасці беларускіх галерэяў!
Наталля Залозная: "Мы там [Наталля Залозная разам з мужам Ігарам Цішыным жывуць у Бельгіі — Заўв. ЕРБ] жылі, мы працавалі. Увесь час было жаданне выставіцца тут. Але нешта ўвесь час не складалася, не атрымлівалася. Да таго ж, тут вельмі няшмат заляў, дзе можна было б рабіць экспазіцыю. І яшчэ, калі там жывеш, рыхтуешся да выставы, а праз два месяцы наступная выстава... Гэта элементарная занятасць".
Людзей на адкрыцці выставы "Свабодны палёт" было столькі, што цягам дзвюх гадзінаў у Наталлі Залознай не было нават хвіліны... Яе аўтарытэт бясспрэчны, а талент прызнаны. Як заўжды, прарок вяртаецца на сваю айчыну з-за мяжы.
Што нясе беларускаму гледачу творчасць Наталлі Залознай? Распавядае мастацтвазнаўца Вольга Каваленка, якая ў 1990 годзе была куратарам першай выставы Наталлі Залознай у Нацыянальным мастацкім музеі:
Вольга Каваленка: "Наталля прайшла шляхам ад традыцыйнай савецкай эстэтыкі да неапрымітыва, ад якога эвалюцыянавала ў бок абстрактнага жывапісу. А зараз вось што цікава: захапленне абстрактнай формай спалучаецца з фігуратыўнымі элементамі, асацыятыўнымі вобразамі.
Безумоўна, захоўваецца тое, што было ў ёй раней: імкненне да эмацыянальна насычаных вобразаў, імкненне пры дапамозе колерапластычнай формы перадаваць пачуцці і адчуванні сучаснага чалавека".
На карцінах прадметы раствараюцца ў "паўсюль" і "заўжды". Наталля Залозная спалучае форму і адсутнасць формы, праз асацыяцыі гледачоў вядзе постмадэрновы дыялог з мастакамі і літаратарамі мінулага. А гледачы і радыя:
Найбольшую ўвагу гледачоў прыцягвалі чатыры аб'ёмныя працы, створаныя наслаеннем празрыстай стужкі з тэкстам. Радкі літар кладуцца то гусцей, то радзей, і ўтвараюць новы тэкст, але ўжо графічны. І нават даюць стэрэаэфект.
Распавядае Вольга Каваленка:
"У гэтых творах адбіліся ўражанні ад вандровак па Іерусаліме. Гэта палімпсесты: скрозь новыя пласты прасвечваюцца больш старыя, даўнія. На старое, напрыклад, мастацтва, якое страчвае актуальнасць, наслойваюцца больш сучаснае. Але старое нікуды не знікае, а папросту прасвечвае з постмадэрновых твораў, як аснова".
Піт Паўлаў шчыра прызнаўся Еўрарадыё, што прыйшоў на выставу не для таго, каб здзівіцца. Праз жонку Зою Луцэвіч музыка даўно знаёмы з Наталляй Залознай і таму добра ведае яе творчасць:
Піт Паўлаў: "Для мяне прыемны сам івэнт і сама выстава. Бо я сам вельмі часта працую з фактурамі. Гэтыя карціны як музыка да фільма: могуць існаваць самастойна, а могуць як фон".
Дарэчы, Піт таксама звярнуў увагу на незвычайныя карціны. І падзяліўся з намі ўласнымі асацыяцыямі:
Піт Паўлаў: "Гэта нейкія звычайныя тэксты, закампанаваныя адны ў крыж, а іншыя ў квадрат Малевіча. Алюзіі зразумелыя: мы жывем у час шрыфтаў, гэта частка нашай кампутарнай свядомасці".
Адназначнай трактоўкі тут, вядома ж, быць не можа. А можа быць толькі погляд кожнага гледача, у тым ліку і ваш. Выстава Наталлі Залознай "Свабодны палёт" у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) працягнецца да 14 сакавіка 2010 года.
Фота: Зміцер Лукашук