Натарыўсы тармозяць дзейнасць ініцыятыўнай групы Партыі БНФ па рэферэндуме
Ініцыятыўная група па рэферэндуме наконт адмены высокіх мытаў на аўтамабілі панясе дакументы на рэгістрацыю на наступным тыдні. Раней меркавалася, што дакументы будуць пададзеныя ў Цэнтравыбаркам 25 сакавіка. Па словах адказнага сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзіміра Лабковіча, затрымка выкліканая праблемамі з натарыўсамі.
Лабковіч: На жаль, натарыяльныя канторы праявілі сябе нядобра. Ці таму што яны не ведаюць заканадаўства, ці таму што яны атрымалі адпаведныя інструкцыі. Шмат у якіх рэгіёнах (у Гомельскай вобласці, напрыклад, і часткова ў Мінскай) мы сутыкаліся ўвесь час з цяжкасцямі ў натарыяльным завярэнні заявы пра згоду на ўдзел у ініцыятыўнай групе. Бо закон патрабуе натарыяльнага завярэння подпісу пад заявай.
Мяркуецца, што ў ініцыятыўную групу ўвойдзе каля 300 чалавек
Нагадаем, што Партыя БНФ выступіла з ініцыятывай рэферэндуму па адмене высокіх мытаў на ўвазныя аўтамабілі. Рэферэндум мяркуецца правесці ў ліпені 2010 года. Павышэнне мытаў адбылося ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Расіі ды Казахстану, утворанага з 1 студзеня 2010 года.