NATO: Расійскія вайсковыя базы не перашкода для ўступлення Беларусі ў Альянс
Наяўнасць на сваёй тэрыторыі вайсковых базаў краіны, якая не ўваходзіць у Альянс, не перашкаджае ёй прэтэндаваць на ўступленне ў NATO. "Крытэрыі з 90-х гадоў змяніліся, таму прысутнасць ваенных базаў трэціх краін дапускаецца. І пры гэтым краіна a priori не выключаецца з працэсу ўступлення ў NATO... Таму (гіпатэтычна, вядома) дзве расійскія вайсковыя базы не ёсць прычынай, чаму Беларусь не магла б уступіць у NATO", - паведаміў прадстаўнік NATO на сустрэчы ў беларускай дэлегацыяй у Брусэлі.
Іншая справа, што Беларусь ніколі не выказвала такога жадання і ўвогуле супрацоўніцтва Беларусі і NATO "сціплае". Наша краіна і NATO маюць вузкую сферу супрацоўніцтва ў рамках праграмы Партнёрства дзеля міру. А восенню 2009 года Беларусь правяла вялікія ваенныя вучэнні сумесна з Расіяй недалёка ад межаў з Літвой і Польшчай, што "не адпавядае духу Партнёрства", адзначыў прадстаўнік NATO.
"У параўнанні з ваеннымі вучэннямі часоў халоднай вайны маштаб вучэнняў Захад-2009 быў параўнальна невялікі. Але з увагі на сучасныя ўмовы іх маштаб сапраўды вялікі", - дадаў ён.