НАТО ўстрывожаная ўплывам "арабскіх рэвалюцый" на Еўропу
Генеральны сакратар НАТО заявіў, што беспарадкі ў Егіпетце і Тунісе, могуць негатыўна адбіцца на эканоміцы і павялічыць іміграцыю ў Еўропу.
Генеральны сакратар НАТО Андерс Фог Расмуссен заявіў, што беспарадкі ў такіх арабскіх краінах, як Егіпет і Туніс, могуць негатыўна адбіцца на іх эканоміцы і павялічыць нелегальную іміграцыю ў Еўропу, паведамляе Бі-бі-сі. У той жа час НАТО не намерваецца ўмешвацца ў падзеі ў Егіпце, хоць занепакоена тым, што адбываецца ў гэтай краіне, і ўважліва сочыць за развіццём падзей, заявіў ён.
Па словах Расмуссена, падзеі на поўначы Афрыкі сталі для чальцоў альянсу своечасовым папярэджаннем пра тое, што іх бяспека ўсё яшчэ не забяспечана, і пагроза можа прыходзіць нават ад найбліжэйшых суседзяў, паведамляе УНІАН.
Выступаючы ў Брусэлі, кіраўнік НАТО заклікаў яго чальцоў, якія змушаны скарачаць выдаткі на абарону ў мэтах барацьбы з бюджэтным дэфіцытам, прымаць меры для падтрымкі сваёй і калектыўнай баяздольнасці.
Генсак заклікаў праводзіць "разумную" палітыку адносна абароны, не скарачаючы нашмат абаронныя выдаткі ва ўмовах глабальнага фінансавага і эканамічнага крызісу. "Эканамічны крызіс не павінен ператварыцца ў крызіс для бяспекі", - заявіў ён.