Навагодняе дзяжурства хуткай меддапамогі ў Мінску прайшло спакойна

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Медыкі адзначылі, што выклікаў было не шмат, нават калі параўноўваць не з іншымі святамі, а будзённымі днямі. Не зафіксавана ніводнага алкагольнага атручвання.

Разам з тым 13 чалавек атрымалі галалёдныя траўмы, адзін пераахаладзіўся. Таксама зарэгістравана два абмаражэння. Папакутавалі мінчукі і ад піратэхнікі. Два чалавека, сярод якіх адзін дзіця, атрымалі апёкі кісцей. Яшчэ адзін дарослы - апёк вока. Усіх траіх агледзелі медыкі, шпіталізацыя не спатрэбілася.