Нават калі на заводзе +40 — працоўны дзень не скарачаюць
Як высветліла Еўрарадыё, гэта не прадугледжана працоўным заканадаўствам, а санітарныя нормы маюць толькі рэкамендацыйны характар. Калі адным у спякотныя дні проста не хочацца працаваць, то іншыя з цяжкасцю выконваюць сваю працу з-за тэмпературы на працоўных месцах. Як вядома, існуюць санітарныя нормы, якія абмяжоўваюць час працы пры неспрыяльных тэмпературах. Так, паводле словаў загадчыка аддзялення гігіены працы Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандра Ракевіча, працаўнікоў па цяжкасці працы дзеляць на некалькі груп. І для кожнай з іх ёсць нормы па ўмовах працы.
Аляксандр Ракевіч: “Напрыклад, пры тэмпературы на працоўным месцы 30 градусаў, час знаходжання на працоўным месцы “лёгкай” катэгорыі 1А і 1Б — 5 гадзін, сярэдняй — 3 гадзіны, цяжкай — 2 гадзіны”.
У катэгорыю 1А трапляюць тыя працоўныя, якія “выконваюць працу седзячы з невялікім фізічным напружаннем”. Прадстаўнікі катэгорыі 1Б працуюць “седзячы альбо стоячы, ходзяць няшмат, і праца суправаджаецца некаторым фізічным напружаннем”. Другая катэгорыя “ходзіць з перасоўваннем цяжкасцяў”, а праца трэцяй “звязана з пераносам цяжкасцяў, звыш 10 кілаграмаў, і патрабуе вялікіх фізічных высілкаў”.
Але як расказаў Еўрарадыё супрацоўнік полацкага “Шкловалакна” Мікола Шарах, на іх прадпрыемстве некаторыя рабочыя вымушаныя працаваць пры тэмпературы ў 40 градусаў. І ніякага скарачэння часу працы ў іх няма.
Мікола Шарах: “Ёсць працоўныя месцы, дзе тэмпература не вышэй за тую, што на вуліцы, — каля 30. А ёсць і да 40, ёсць і вышэй”.
І ўсё, кажа, што зрабіла адміністрацыя, каб палепшыць умовы працы, — выдае працоўным штодня па паўлітра мінеральнай вады. Працоўныя, гаворыць спадар Шарах, разумеюць, што вытворчасць на іх прадпрыемстве спыніць немагчыма. Але яны рыхтуюць зварот у адміністрацыю з патрабаваннем кампенсацыі за ўмовы працы.
Мікола Шарах: “Мы лічым, што павінны быць зніжаныя нормы выпрацоўкі на тых месцах, дзе тэмпература вышэй за норму. Прынамсі, у гэтым месяцы, калі тэмпература амаль штодня перавышала дазволеныя паводле санітарных нормаў, і людзі большую палову працоўнага часу знаходзіліся ў такіх умовах. Людзі павінны атрымаць нейкую матэрыяльную кампенсацыю”.
Ці пойдзе адміністрацыя ім насустрач, супрацоўнік “Шкловалакна” меркаваць не адважваецца.
Горача і ў цэхах прадпрыемства “Лёс”, што вырабляе тавары народнага спажывання. Але там, кажа працоўны Васіль Леўчанкаў, не тое што мінеральнай вады не даюць — звычайнай вадаправоднай няма. І звароты ў адміністрацыю не дапамагаюць.
Васіль Леўчанкаў: “Я ім ужо кажу, што яны дачакаюцца, калі да іх у кабінеты прыйдуць працоўныя з манціроўкамі ў руках. Толькі тады яны нешта можа будуць рабіць. Бо гэта немагчыма: яны павінны паставіць у цэхах устаноўку з газаванай вадой, але на некаторых участках няма нават вадаправоднай вады! Трэба паставіць больш моцную вентыляцыю. Кажуць: “Зробім”. Няма. І гэтак далей”.
Праблема ў тым, што стаўленне да спёкі на працоўным месцы ў працоўных і адміністрацыі — рознае. Да прыкладу, дырэктар па вытворчасці МТЗ Аляксандр Баркун кажа, што ў іх з гарачынёй усё ў парадку.
Аляксандр Баркун: “У нас тэмпература паветра нармальная на нашым прадпрыемстве”.
І ніякіх прэтэнзій, кажа, працоўныя з гэтай нагоды не выказваюць. Хаця ў размове “не пад запіс” супрацоўнікі МТЗ выказвалі зусім адваротнае меркаванне на гэты конт.
А прадстаўніца адміністрацыі Жодзінскага металургічнага завода ўвогуле выказала падазрэнне, што іх кіраўніцтва не ведае пра існаванне такіх санітарных нормаў.
Супрацоўніца Жодзінскага металургічнага завода: “Мы працуем, як і раней. І я не магу вам адказаць, ці ведае кіраўніцтва завода, ці ёсць у іх такія нормы санітарныя. Не магу адказаць вам”.
Чаму на прадпрыемствах не выконваюць нарматывы санстанцыі па абмежаванні працы ў неспрыяльных тэмпературах, Еўрарадыё запытала ў намесніка дырэктара Дэпартамента па працы Мінпрацы Ірыны Шыляевай.
Ірына Шыляева: “У нас нічога, звязанага з тэмпературным рэжымам, у заканадаўстве няма. Менавіта ў працоўным заканадаўстве. Па частцы скарачэння працоўнага часу”.
І выказала меркаванне, што калі такія нормы ёсць у санстанцыі, то ад іх і павінна зыходзіць ініцыятыва: яны мусяць наведваць прадпрыемствы, вывучаць умовы працы і выносіць прадпісанні аб скарачэнні працоўнага дня ці даваць іншыя рэкамендацыі па паляпшэнні ўмоў.
Загадчык аддзялення гігіены працы Аляксандр Ракевіч прызнаў, што апошнім часам да іх часта звяртаюцца прадстаўнікі працоўных калектываў са скаргамі на ўмовы працы. Але рэч у тым, што гэтыя санітарныя нормы — рэкамендацыйныя і не абавязковыя для выканання.
Аляксандр Ракевіч: “Так, мы кажам, што пры тэмпературы вышэй за 31 градус працаваць можна 2,5 гадзіны для “лёгкай” катэгорыі і 1 гадзіну — для “сярэдняй”. А працоўнае заканадаўства кажа, што 7 гадзін трэба працаваць. Нельга табель у графік паставіць адзін, а плаціць паводле другога. Рабі перапынкі, пачынай раней, перанось. Забяспеч экранамі, кандыцыянерамі, вентылятарамі, праветрыванне”.
Санітарныя лекары, згодна са словамі Ракевіча, наведваюць прадпрыемствы і праводзяць праверкі. Але яны могуць толькі выпісаць прадпісанне. Да прыкладу, паставіць кандыцыянеры ў цэху. І толькі калі прадпісанне не выканаюць, могуць скласці на кіраўніцтва пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук расказаў Еўрарадыё, што зараз яны праводзяць маніторынг умоў працы ў спёку на вытворчасці. І збіраюцца перадаваць яго разам з патрабаваннямі аб прыняцці адпаведных мер у Мінпрацы і Саўмін. Але ці будзе з гэтага карысць, ён прадказаць не бярэцца.