Нават у анамальную спёку беларусы не сталі спажываць больш вады
У Францыі адключаюць грамадскія фантаны, у Вялікабрытаніі грамадзянаў
заклікаюць прымаць душ, а не ванну, у Італіі могуць адключыць ваду
заводам... У Беларусі ж да спёкі падрыхтаваліся загадзя — эканоміць
людзей прывучылі даўно, кажуць у “Мінскводаканале”. Улады Францыі ўвялі “чырвоны” рэжым эканоміі вады — забаранілі паліваць
сады, запаўняць басейны, мыць машыны, а ў некаторых месцах нават
адключылі грамадскія фантаны, — перадае Еўраньюз.
Калі ў бліжэйшыя два тыдні не пойдзе дождж, у Італіі могуць аб’явіць надзвычайнае становішча і пачаць так званыя веерныя адключэнні. Небывалая спёка стала прычынай па-сапраўднаму катастрафічнага павелічэння спажывання вады.
“У нас гарантавана хопіць вады да канца месяца, але калі дождж так і не пойдзе, нам давядзецца пачаць адключэнні. Пакуль гаворка ідзе пра прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і буйныя заводы”, — кажа міністр па справах абароны насельніцтва Італіі Гаіда Бертоласа.
У Вялікабрытаніі пакуль яшчэ атрымліваюць асалоду ад сонца, якое там бывае рэдка. Краіна не адчувае істотных цяжкасцяў з вадой, але на мінулым тыдні забаранілі паліваць газоны са шлангу. Улады Вялікабрытаніі звярнуліся да грамадзянаў з просьбай у мэтах эканоміі прымаць душ, а не ванну.
Масквічоў таксама заклікалі не “транжырыць” ваду. У сувязі з анамальнай спёкай жыхары расійскай сталіцы сталі часцей прымаць душ і больш піць. “Мосводоканал” адзначыў, што масквічы спажываюць на 280 тысяч кубаметраў вады больш, чым летам мінулага года.
А вось беларусы прызвычаіліся да эканоміі даўно. Таму дадатковых захадаў рабіць не даводзіцца. Расказала Еўрарадыё намесніца галоўнага інжынера Мінскага водаканала Наталля Халадзінская:
“Рэч у тым, што на сённяшні дзень такая эканомія спажывання вады адбылася ў нас троху раней, з моманту, калі пачалося актыўнае ўсталяванне лічыльнікаў. Таму, сёння тэндэнцыя скарачэння водакарыстання працягваецца.
Калі ў 2008 годзе сярэднесуткавае карыстанне за ІІ квартал складала 608 метраў кубічных па горадзе ў цэлым, то ў 2009 годзе гэта было ўжо 550 тысяч. А за ІІ квартал 2010 года ў сярэднім складае 540 тысяч”.
Такім чынам, сёння абмежаванняў у карыстанні вадой ў Мінску не існуе — яе хапае. Нават у анамальную спёку беларусы не сталі спажываць больш вады.
Еўрарадыё: Ці сталі больш спажываць вады?
Халадзінская: “Мы гэтага не адчуваем, таму што ў такую спёку ёсць жа яшчэ і планавыя адключэнні гарачай вады. Напэўна, людзі больш сталі выкарыстоўваць бутыляваную ваду для піцця. І таму ў нас рэзкага росту не адчуваецца”.
Фота: http://photo.bymedia.net/