Навучэнец каледжа ўчыніў страляніну на вуліцах Баранавічаў

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў уначы звярнуўся мужчына. Ён заявіў, што на вуліцы невядомы хуліган двойчы стрэліў у яго з пнеўматычнай зброі.



Па гарачых слядах міліцыянты вылічылі і затрымалі стралка. Ім апынуўся 17-гадовы студэнт мясцовага каледжа машынабудавання. Пры сабе ён меў газабалонны пнеўматычны пісталет МР, з якога і ўчыніў "страляніну".



На маладога чалавека пачалі крымінальную справу. За хуліганства з ужываннем зброі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — gunsite.narod.ru