Навукоўцы даследуюць прычыны смяротнасці беларускіх мужчынаў

У Беларусі даследуюць прычыны смяротнасці мужчынаў працаздольнага ўзросту.  Паводле звестак Беларускага цэнтру медыцынскіх тэхналогій, інфарматыкі, упраўлення і эканомікі аховы здароўя, смяротнасць мужчынаў у нашай краіне ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў у 3-4 разы перавышае аналагічныя паказчыкі ў дзяржавах Еўрапейскага саюза.

Толькі ў 2005 годзе памерлі каля 30 тысяч беларусаў. Каля 40% выпадкаў гібелі працаздольных мужчын адбываюцца па прычыне вытворчага альбо бытавога траўматызму, атручванняў, утапленняў альбо самазабойстваў.

Спецыялісты лічаць, што рост смяротнасці з’яўляецца вынікам працяглага ўздзеяння такіх фактараў рызыкі, як павелічэнне колькасці стрэсавых сітуацый, недастатковая ахова працы, зніжэнне якасці харчавання, нізкая культура паводзін па самазахаванню і распаўсюджанасць шкодных звычак, паведамляе газета “Вечерний Минск”.