Навукоўцы знайшлі рэкорднае для Зямлі ультрафіялетавае выпраменьванне
Даследчыкі з ЗША і Германіі зафіксавалі яго ў балівійскіх Андах.
Ультрафіялету там прыкладна ў чатыры разы больш, чым можа вынесці чалавек, і досыць для нанясення моцнай шкоды ўсім біялагічным арганізмам. Аб сваіх назіраннях навукоўцы паведамілі ў часопісе Frontiers in Environmental Science.
Паўдзённае сонца ў зеніце, вялікая вышыня над узроўнем мора, тонкі азонавы пласт - усе гэтыя фактары тлумачаць высокую інтэнсіўнасць ультрафіялетавага выпраменьвання. Пры УФ-індэксе больш за 8 лекары рэкамендуюць праводзіць пад сонцам не больш за 10 хвілін, а 11 лічыцца экстрэмальным паказчыкам. Аднак у Андах нормай ўжо стаў УФ-індэкс, роўны 26, а 29 снежня 2003 года навукоўцы зафіксавалі значэнне 43.
Дагэтуль лічылася, што самае небяспечнае паводле узроўню УФ-выпраменьвання месца планеты – гэта Антарктыда.