Найлепшыя джазмэны года — два музыкі біг-бэнду аркестра Міхаіла Фінберга

Найлепшымі джазмэнамі года прызнаныя два ўдзельнікі біг-бэнду Нацыянальнага канцэртнага аркестра — саксафаніст Павел Бяляўскі і трамбаніст Дзмітры Бударын. Прэмія "Лепшы джазмэн года" ўручаецца ў трэці раз. Такі гонар надаецца бліскучым беларускім музыкам-інструменталістам. Лаўрэатаў прэміі выбіраюць самі ўдзельнікі біг-бэнду Нацыянальнага канцэртнага аркестра.

БЕЛТА