Назарава з 14-м месцам была лепшай з беларусак у індывідуальнай гонцы

Беларуская біятланістка Вольга Назарава фінішавала на 14-м месцы ў індывідуальнай гонцы этапу Кубка свету ў Славеніі. На чатырох агнявых рубяжах яна не дапусціла ніводнага промаху, але адстала ад пераможцы амаль на 3 хвіліны.
На 16-й пазіцыі з трыма промахамі фінішавала яшчэ адна беларуска Дар’я Домрачава. Надзея Скардзіна паказала 28-ы вынік, Людміла Калінчык — 30-ы, Вольга Кудрашова — 45-ы.

Золата і срэбра ў шведак Хелены Ёнсан і Анны Карын Олафсан-Зідэк адпаведна, бронза ў славенкі Анастасіі Кузміны.