Назіральнікі ад Партыі БНФ прыступілі да назірання за выбарамі за мяжой

Каля 15 прадстаўнікоў Партыі БНФ будуць назіраць за выбарамі за межамі Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні "Моладзі БНФ" Сяржук Семянюк. Ён адзначыў, што назіранне будзе весціся ў пяці замежных гарадах:
Семянюк: “Гэта асобы, якія вось зараз знаходзяцца за мяжой. І знаходзяцца ў тых гарадох, дзе ёсць амбасады Беларусі. Іх вылучылі ад партыі назіральнікамі. Яны ўжо пачалі назіраць за выбарамі. Магу нават па гарадох пералічыць – гэта Вашынгтон, Берлін, Бон, Варшава, Вільня”.

Семянюк кажа, што партыя знаходзіцца ў пастаянным кантакце з назіральнікамі. Пакуль ніякіх парушэнняў назіральнікі не зафіксавалі.