Назіральнікі за правамі чалавека непакояцца закрыццём офісу АБСЕ ў Мінску

Назіральная рада Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выказала глыбокую занепакоенасць у сувязі з нежаданнем уладаў падоўжыць мандат офісу АБСЕ ў Мінску пасля 31 снежня 2010 года. На думку рады, офіс не вычарпаў свой мандат па садзеянні ўладам і грамадству ў пытаннях выканання абавязанняў, якія ўзяла на сябе Беларусі ў справе падтрымання стандартаў правоў чалавека. Назіральная рада ў сваёй заяве адзначае, што гэты крок кіраўніцтва Беларусі можна зразумець як рэакцыю ўладаў на заявы офісу АБСЕ па ацэнцы працэсу правядзення выбараў, паведамляе БелаПАН.

Назіральная рада камітэту таксама выказвае спадзеў, што беларускія ўлады будуць працягваць дзейнічаць у межах агульнапрынятых міжнародных стандартаў і ўсіх абавязанняў у межах АБСЕ, а таксама будуць гатовыя да адкрытага дыялогу са структурамі АБСЕ і міжнароднымі ўрадавымі і няўрадавымі арганізацыямі.