Назіральнікі заявілі, што злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў

Дзяніс Балакір, назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, і Юлія Балакір, назіральнік ад групы грамадзян, працуюць на ўчастку № 12, які размяшчаецца ў слуцкай школе № 8, у якой яны самі вучыліся.

Па словах Дзяніса Балакіра, настаўніца школы Ірына Янголенка атрымала бюлетэнь  і прагаласавала двойчы. Назіральнікі склалі заяву і прыклалі акт, у якім зафіксавалі парушэнне на імя старшыні камісіі Таццяны Трусавай, распавёў Дзяніс Балакір. Сакратар камісіі Вераніка Відзеніна адмовілася яго падпісваць.

Пры выхадзе са школы да Дзяніса Балакіру падышла сябра камісіі Святлана Шуміцкая, якая паабяцала на яго напісаць скаргу куды трэба.

Акрамя таго, у назіральнікаў колькасць прагаласаваўшых за дзень 15 снежня не сыходзіцца з колькасцю, якую зафіксавала ўчастковая камісія. Назіральнікі налічылі 87 прагаласаваўшых, а камісія  - 95, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".