Названыя тыя, хто расплаціцца за памылкі на помніку 1000-годдзю Брэста
Жыхарка Кобрынскага раёна Ніна Марчук “як акуратны падаткаплатнік” пацікавілася ў Міністэрстве культуры, хто вінаваты ў тым, што на тэкставых дошках помніка застылі ў бронзе амаль сто памылак, у асноўным шкалярскіх, і хто забяспечыць фінансава іх выпраўленне. Пытанне было пераадрасавана ў Брэсцкі аблвыканкам. На днях спадарыня Марчук атрымала адказ за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка. Яна працытавала яго для Еўрарадыё:
"Пішуць, што гэтыя памылкі былі дапушчаныя прадпрыемствам “Ліцейны двор”, гэта Пухавіцкі раён. Цяпер тэксты паўторна спраўджаныя і накіраваныя на экспертызу ў Акадэмію навук Беларусі для выдачы па іх экспертнага заключэння. Цягам двух тыдняў пасля яго атрымання ў тэксты будуць унесеныя ўсе неабходныя дапаўненні і змены за кошт прадпрыемства “Ліцейны двор”, якім былі дапушчаныя памылкі".
Незразумела, чаму цяпер ліцейшчыкам трэба аплачваць і дапаўненні, і чаму тэхнічны характар памылак вымагае экспертызы ўзроўню Акадэміі Навук.
Нагадаем, што помнік быў урачыста адкрыты месяц таму, за 10 гадоў да гістарычна выверанага 1000-годдзя Берасьця (горад упершыню быў згаданы ў летапісе ў 1019 годзе).