Нецвярозая мінчанка “замініравала” забаўляльны комплекс “Журавінка”

26 ліпеня 36-гадовая жыхарка Мінска патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра выбухное прыстасаванне, закладзенае ў забаўляльным комплексе “Журавінка”.
Праз 5 хвілінаў жанчыну затрымалі. Высветлілася, што яна была нецвярозай. У адносінах да яе распачата крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы.

БЕЛТА