Нельга жыць у бункеры восем гадоў: пачатак вайны вачыма італьянскага фатографа

Кіеў, Украіна. 28 лютага​ 2022 года / Giorgio Dirindin
Кіеў, Украіна. 28 лютага​ 2022 года / Giorgio Dirindin

Італьянскі фатограф Джорджа Дзірындзін паехаў ва Украіну прыкладна за тыдзень да вайны, каб паглядзець, як краіна рыхтуецца да расійскага ўварвання. А адразу пасля гэтага адправіўся ў Данецк, каб убачыць іншы бок. Так атрымалася, што Дзірындзін перасёк мяжу, якраз калі гэтае ўварванне пачалося.

21-гадовы фатограф апынуўся на вайне ўпершыню, і выявілася, што яго значна менш цікавяць танкі, акопы і манеўры, а значна больш — драма звычайнага чалавека, заспетага вайной, яго страх і яго жаданне жыць нармальна — працаваць, хадзіць у тэатр, гуляць у футбол, любіць, а не захопліваць чужыя гарады. Фотапраект Джорджа Дзірындзіна публікуе выданне "Спектр".

Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
"Вызваліцелям Данбаса" — галоўны манумент у Данецку, прысвечаны загінулым ваярам, якія вызвалялі рэгіён у часе Вялікай Айчыннай вайны. Скульптура паказвае салдата і гарняка. Першы сімвалізуе гераічны і патрыятычны дух рэгіёна, другі — самаадданасць працы ў шахце і на заводзе. Кожны год 9 траўня, у Дзень Перамогі, ветэраны праходзяць па вуліцах горада да помніка.

Данецк, "ДНР". 1 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Вольга Несцерава — прафесар рускай літаратуры, нарадзілася і вырасла ў Харкаве. Яна заўсёды была паглыбленая ў рускую культуру і мову. Яе бацька быў чырвонаармейцам, які змагаўся добраахвотнікам у Другой сусветнай вайне. Савецкая ўлада дала яму дом у цэнтры Харкава, у якім Вольга жыве да гэтага часу. Яна называе сябе рускай, але ў той жа час і ўкраінкай. Вольга кажа, што калі б ёй давялося тлумачыць сваім вучням, у якім становішчы яны жывуць, яна прымусіла б іх прачытаць "Белую гвардыю" Булгакава. Гэта раман пра людзей у Кіеве ў часе грамадзянскай вайны, пра горад, які быў узяты і страчаны 14 разоў, пра сям'ю галоўнага героя, якая павінна вырашыць, на чыім яна баку. Сям'я выбірае бок людзей, прыняцця і спагады. "Булгакаў не гаворыць пра герояў, пра вялікія справы, ён выбірае нас, простых людзей. Я б сказала сваім дзецям, што войны і землятрусы могуць разбурыць нашы дамы ў рэальным і духоўным сэнсе. Але ўсе землятрусы канчаюцца, і ніхто ніколі не можа разбурыць чалавечую спагаду".

Харкаў, Украіна. 5 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Фатаграфія маладога ўкраінскага салдата, які змагаецца на лініі судакранання на Данбасе.

Для ўкраінцаў вайна, якую знешнія назіральнікі да 24 лютага 2022 года вызначалі як "канфлікт нізкай інтэнсіўнасці", ідзе бесперапынна з 2014 года. Увесь гэты час у Данбасе ішлі сутыкненні Узброеных сіл Украіны з апалчэнцамі самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Паводле звестак ААН на сярэдзіну 2021 года, гэты канфлікт прывёў да гібелі 13 200 — 13 400 цывільных асоб і салдат.

Бабулю маладога чалавека на фота завуць Яўгенія Максімец, ёй 85 гадоў, яна жыве на мяжы Украіны, Расіі і Беларусі. Унука яна даўно не бачыла.

Яўгенія кажа, што там, дзе яна жыве, межы можна толькі адвольна намаляваць на мапе. Яна не разумее вайны, таму што не бачыць розніцы паміж краінамі па адзін і па другі бок мяжы. Яна кажа, што Украіна і Расія —дружалюбныя раўнапраўныя дзяржавы, яны не могуць ваяваць адна з адной. Што б ні здарылася, яна застанецца ў сваім доме, дзе правяла ўсё жыццё.

Чарнігаўская вобласць, Украіна. 2 лютага 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Спіна маладога салдата з татуіроўкай на лаціне "Фартуна спрыяе адважным", які едзе разам з саслужыўцамі з Кіева ў Харкаў і далей на фронт. У першыя тыдні лютага насельніцтва Украіны "ўскіпела", ніхто не верыў у расійскае ўварванне, але ўсе рыхтаваліся да яго. Пакуль цывільныя трэніраваліся з рэзервістамі, салдаты перамяшчаліся да межаў, на ўсход да Харкава і на поўдзень да Данбаса. "Цягнікі везлі мірных жыхароў днём, а салдат ноччу. У большасці сваёй яны маладыя і не навучаныя. Яны кураць і п'юць, каб адагнаць страх перад рускімі і невядомасцю", — кажа Джорджа Дзірындзін.

Кіеў, Украіна. 5 лютага 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Неба над Растовам, знятае з ілюмінатара самалёта. Растоў-на-Доне — апошні расійскі горад перад мяжой з "ДНР". 24 лютага расійскія войскі рушылі з Растова на ўсход для падтрымкі Данецка і на поўдзень для ўзяцця Марыупаля…

Растоў-на-Доне, Расія. 23 лютага 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Баец Кіеўскіх тэрытарыяльных войскаў абароны. "Сталічныя тэрытарыяльныя сілы абароны" — грамадская арганізацыя, якая ў суботы арганізоўвала вучэнні для рэзервістаў і цывільных асоб. Вучэнні складаліся з фізічнай і тактычнай падрыхтоўкі. Трэніроўкі праходзілі ў лесе пад Кіевам у закінутым заводскім комплексе. У зборах удзельнічалі ўсе: маладыя, старыя, мужчыны і жанчыны, ім выдавалі паляўнічыя стрэльбы ці драўляныя макеты аўтаматаў. Цяпер тэрабарона грае важную ролю ў абароне краіны.

Усе рыхтаваліся да ўварвання па-рознаму: хтосьці трэніраваўся ў тактычных звёнах, хтосьці збіраў валізкі для ўцёкаў.

Кіеў, Украіна. Люты 2022-га / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Дзеці хаваюцца ў пабудаваным сваімі рукамі бункеры з гнілых дошак і старых аркушаў ДСП. 24 лютага Расія абвясціла пра пачатак спецаперацыі па абароне незалежных рэспублік Данбаса і дэмілітарызацыі ўкраінскага войска. Расійскі наступ развіваўся на поўначы ў напрамку Кіева і Харкава і на поўдні ў напрамку горада Марыупаля.

З іншага боку, паўночная лінія фронту паміж падраздзяленнямі "ДНР" і войскам Украіны заставалася (і да гэтага часу застаецца) нязменнай. І з аднаго, і з другога боку працягвалася вайна з ужываннем дальнабойнай зброі.

Часта абстрэлы з украінскага боку дасягалі жылых кварталаў каля аэрапорта і ў цэнтры Данецка. Дзеці з канца лютага не хадзілі ў школу, пасля абеду гулялі ў футбол і будавалі драўляныя бункеры, каб абараніць сябе ад мінамётных снарадаў.

Данецк, "ДНР". 1 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Рабочыя на заводзе па вытворчасці экскаватараў для вугальных шахтаў. З пачаткам вайны кіраўнік "ДНР" Дзяніс Пушылін абвясціў усеагульную мабілізацыю мужчын ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў для абароны горада і падтрымкі наступу расіян. Бронь ёсць толькі ў найважнейшых для эканомікі краіны прадпрыемстваў і арганізацый: у заводаў, шахтаў і органаў урада "рэспублікі".
Ясінавацкі машынабудаўнічы завод вырабляе і рамантуе экскаватары для шахтаў, гэта якраз такое найважнейшае прадпрыемства. Напачатку адміністрацыя прасіла пра вызваленне ад вайсковай павіннасці рабочых асноўных цэхаў завода.

Ясінаватая, "ДНР". 3 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Літара Z, якая стала сімвалам расійскага ўварвання, выкарыстоўваецца для абазначэння ўсіх транспартных сродкаў, якія перавозяць вайскоўцаў ці журналістаў.

Горлаўка, недалёка ад Данецка, "ДНР". 4 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin
Нельзя жить в бункере восемь лет: начало войны глазами итальянского фотографа
Цела загінулага ўкраінскага салдата ў полі. Салдаты "ДНР" пры падтрымцы расійскіх войскаў з цяжкасцю прасоўваліся на поўдзень, узяўшы першую лінію ўмацаванняў украінскага войска, што дазволіла ім выйсці да Валнавахі. Цела загінулага ляжала над першай лініяй украінскіх траншэй, на зямлі відаць сляды моцнага абстрэлу, а на супрацьлеглым баку дарогі — украінская машына з мінамётнымі боепрыпасамі, узарваная расіянамі. Акопы па-ранейшаму былі небяспечныя, рускія сапёры не паспелі іх размініраваць.

Бугас, Данецкая вобласць. 3 сакавіка 2022 года / Giorgio Dirindin

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.