Несанкцыянаванае пікетаванне ў Віцебску абышлося без затрыманняў
У панядзелак увечары насупраць Летняга амфітэатра ў Віцебску адбыўся пікет з нагоды Дня абароны правоў чалавека.
Мерапрыемства не было санкцыянаваным, але на гэты раз абышлося без затрыманняў. Каля 15 актывістаў — сябры Партыі БНФ, грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" ды іншых апазіцыйных суполак — раздавалі мінакам улёткі ды іншую літаратуру.
Некалькі чалавек стаялі з завязанымі ратамі, трымаючы ў руках газету "Народная воля". Міліцыянты, пацікавіўшыся зместам улётак і брашур, больш не чапалі ўдзельнікаў акцыі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск