Невядомы падлетак сёння ранкам “замініраваў” тры гімназіі ў Мінску

Эвакуіраваць школьнікаў і педагогаў трох мінскіх гімназій, размешчаных у Савецкім і Партызанскім раёнах, давялося міліцыянтам сёння ранкам.
Невядомы падлетак паведаміў пра бомбу, закладзеную ў гімназіях №№6,7 і 8. Навучальныя ўстановы абследавалі сапёры, ніякіх выбуховых прыладаў яны не знайшлі, паведамляе БелаПАН.