Невыязным апазіцыянерам закрыюць дарогу ў Еўропу праз Расію?
17 кастрычніка ў маскоўскім аэрапорце “Шарамеццева-2” быў затрыманы апазіцыйны палітык Франак Вячорка. Лідэр “Моладзі БНФ”, які знаходзіцца ў спісах невыязных беларускіх памежнікаў, спрабаваў вылецець у Варшаву праз Расію.
Як распавёў палітык у гутарцы з Еўрарадыё, яго затрымалі перад самым уваходам у самалёт, калі ён ужо прайшоў рэгістрацыю і здаў багаж.
“Мяне перад уваходам у самалёт спынілі супрацоўнікі Службы бяспекі, як яны прадставіліся. І ўчынілі мне допыт: з якой прычыны я выязджаю за мяжу і чым я займаюся ў Беларусі. Абыходзіліся яны са мной досыць груба, але ў выніку адпусцілі. Галоўнай зачэпкай было тое, што ў мяне ёсць штамп аб забароне на выезд і я знаходжуся ў нейкіх спісах”.
Праз гадзіну Вячорку-малодшага адпусцілі. Увесь гэты час самалёт з пасажырам на борце чакаў, пакуль палітыка дапытвалі.
Фота: kp.by