Ніна Мазай: Рашэнне пытання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі "калісьці будзе"

Рашэнне беларускага парламента па пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі "калісьці будзе". Пра гэта заявіла Ніна Мазай, паведамляе БелаПАН.


У сваю чаргу, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі адзначыў, што падчас візіту дэлегацыі беларускага парламента на зімовую сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене 24—25 лютага пытанне пра Абхазію і Паўднёвую Асецію не паднімалася.

Ён таксама падкрэсліў, што пазіцыя беларускага парламента па дадзеным пытанні "даўно агучана і паўтараць няма чаго".