НКВД знішчыў кожнага трэцяга беларускага настаўніка – Леанід Маракоў
Пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій у Беларусі Леанід Маракоў выдаў чарговую кнігу.
На гэты раз, гэта першая частка даведніка, у якім сабраныя біяграфіі рэпрэсаваных у савецкія часы настаўнікаў. Пра зробленыя сенсацыйныя высновы “Еўрарадыё” распавёў сам аўтар.
Леанід Маракоў: “Кожны трэці настаўнік быў рэпрэсаваны – 4 тысячы з 12 тысяч. І калі гэта быў выкладчык беларускай мовы і літаратуры, дык шанец быць рэпрэсаваным быў большым, чым у настаўніка матэматыкі, хіміі ці фізікі ў 10 разоў”.
Маракоў прыводзіць у кнізе дакументы НКВД, якія сведчаць пра рэпрэсіі і ў якіх называюцца лічбы расстраляных педагогаў. Нагадаем, сёлета ўжо выйшаў двухтомнік, прысвечаны тысячам рэпрэсаваных беларускіх святароў.
Зазначым, што гады напружанай даследчай працы падарвалі здароўе Леаніда Маракова, ён зараз знаходзіцца ў бальніцы.