Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымалі нямецкі і французскія навукоўцы

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 2008 год сталі Гаральд цур Хаўзен за адкрыццё сувязі віруса папіломы чалавека з ракам шыйкі маткі і Франсуаза Барэ-Сінусі разам з Люкам Мантан’е за адкрыццё віруса імунадэфіцыту чалавека.
Першая палова прэміі – 5 мільёнаў шведскіх крон – дасталася нямецкаму вірусолагу Гаральду цур Хаўзэну, які працуе ў Нямецкім цэнтры даследавання рака. У 1974 годзе ён выказаў здагадку, што прычынай рака шыйкі маткі ў некаторых выпадках з'яўляецца вірус папіломы. Самым галоўным практычным вынікам прац цур Хаўзена стала з'яўленне масавых прафілактычных праграм вакцынацыі супраць віруса папіломы чалавека.

Другую палову прэміі падзялілі пароўну (па 2,5 мільёна шведскіх крон) французы Франсуаза Барэ-Сінусі і Люк Мантан’е. Яны вылучылі вірус імунадэфіцыту чалавека – ВІЧ. Менавіта дзякуючы іх працы стала зразумелай біялогія захворвання і пачаліся пошукі шляхоў лячэння.

Gazeta.ru