Новае выданне “Дзікага палявання” на чатырох мовах важыць амаль 3 кг
У Нацыянальнай бібліятэцы 25 лістапада прайшла прэзентацыя новага чатырохмоўнага выдання аповесці Ўладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Выхад гэтай кнігі прымеркаваны да 80-годдзя пісьменніка, паведамляе БЕЛТА. Кніга выйшла накладам у 3 тысячы асобнікаў па ініцыятыве Міністэрства культуры. Аповесць надрукавалі на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах. Кошт кнігі, якая важыць амаль 3 кілаграмы, — 56 тысяч рублёў.
Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман “Чорны замак Альшанскі” ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа. Таксама ён атрымаў прэмію імя Івана Мележа за раман “Нельга забыць”. Творы пісьменніка вызначаюцца яскравымі вобразамі, захапляльным і дынамічным сюжэтам. Шмат якія творы Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.