Новаўвядзенне ўраду найбольш адчуюць карыстальнікі мабільных аператараў

З-за павелічэння падатка на даданую вартасць таксама могуць узрасці цэны на мэблю і тэхніку, лічыць эканаміст Аляксандр Патупа Павелічэнне падатка на даданую вартасць найперш заўважаць карыстальнікі мабільных аператараў. Кошт амаль усіх іх паслугаў непасрэдна звязаны з велічынёй гэтага падатка. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў эканаміст Аляксандр Патупа:

“Мне здаецца, што з масавых, гэта ўсё, што звязана з сістэмамі мабільнай сувязі, а акрамя таго шэраг дарагіх тавараў, я маю на ўвазе мэблю, тэхніку”.


Аднак ніякіх рэзкіх скокаў цэн, асабліва на харчовыя тавары, звычайны спажывец не заўважыць. Аляксандр Патупа лічыць, што іх павелічэнне могуць заўважыць толькі бабулькі, якія штодзённа запісваюць цэны і параўноўваюць іх. Цэны павялічацца, але не на шмат.

Нагадаем, беларускі ўрад прапануе з 1 чэрвеня павялічыць падатак на даданую вартасць на 4%. Паводле слоў віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі, гэта прадугледжана ў рамках новага пакета антыкрызісных мераў, падрыхтаванага Саветам міністраў.

Фота - bymedia.net