Новікаў у гонцы пераследу на чэмпіянаце свету – 26-ы, Валіулін – 43-ці

Толькі двое беларускіх біятланістаў выйшлі на старт у гонцы пераследу на 12,5 кіламетраў на чэмпіянаце свету ў Швецыі. Сяргей Новікаў заняў 26-е месца, на чатырох агнявыз рубяжах ён “зарабіў” два штрафных кругі і адстаў ад пераможцы знакамітага Оле-Эйнара Бьерндалена на 2 хвіліны 18 секундаў.

Яшчэ адзін прадстаўнік нашай зборнай Рустам Валіулін закончыў дыстанцыю на 43-м месцы. Агулам стартавалі 60 удзельнікаў.

Прессбол