Новую Зеландыю могуць перайменаваць — карэнныя жыхары запусцілі петыцыю

Карэнныя жыхары Новай Зеландыі, маоры​
Карэнныя жыхары Новай Зеландыі, маоры​

Карэнныя жыхары Новай Зеландыі маоры з дапамогай сваёй партыі ў парламенце збіраюцца дамагацца перайменавання краіны, паведамляе The Guardian.

З гэтай мэтай маоры падрыхтавалі петыцыю аб змене назвы Новая Зеландыя на Аатэароа — гэта мясцовая назва краіны.

Аўтары петыцыі таксама маюць намер дамагчыся таго, каб усім гарадам Новай Зеландыі былі вернутыя іх арыгінальныя назвы на мове маоры.

На думку маоры, на тое, каб перайменаваць дзяржаву, пойдзе пяць гадоў. Але ў выніку новая назва аб'яднае краіну, а не падзеліць яе.

Паўстагоддзя таму ў парламент Новай Зеландыі была ўнесеная прапанова зрабіць мову маоры афіцыйнай мовай краіны, нагадвае The Guardian. У выніку гэтая прапанова была ўхваленая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.