Новы фільм браты Коэны выпусцяць ужо ў верасні гэтага года
Кінакампанія
Focus Features прызначыла прэм'еру новай камедыі братоў Ітана і Джоэла Коэнаў
"Спаліць пасля чытання" ("Burn After Reading") на 12
верасня 2008 года. Аб гэтым паведамляе сайт Comingsoon.net У карціне занятыя Джордж Клуні, Брэд Піт, Джон
Малкавіч і Тыльда Суінтан. У фільме Малкавіч грае агента ЦРУ ў адстаўцы,
мемуары якога трапляюць у рукі двух супрацоўнікаў спартыўнай залі.
Нагадаем, што "Старым тут не месца", апошняя стужка Коэнаў, была прызнаная амерыканскай Кінаакадэміяй лепшым фільмам 2007 года.
Вядома, што наступным праектам рэжысёраў будзе экранізацыя бэстсэлера "Саюз габрэйскіх паліцыянтаў" Майкла Чабона.
Фота: Comingsoon.net