Новы рэйтынг беларускіх правайдэраў складаецца з меркаванняў абанентаў
Сайт providers.by распачаў новы рэйтынг беларускіх інтэрнэт-правайдэраў. Ён складаецца з водгукаў і ацэнак, якія пакідаюць пра працу “пастаўшчыкоў інтэрнэта” іх абаненты. Свежая версія рэйтынгу ўлічвае IP-адрас карыстальніка, які пакінуў водгук і правярае па ID-нумару прыналежнасць да ліку абанентаў правайдэра. Самі ж правайдэры маюць магчымасць адказваць на водгукі сваіх абанентаў.
Новая распрацоўка замяніла аднамерную сістэму з выбарам адзінай ацэнкі па пяцібальнай шкале. Цягам сутак наведнікі providers.by пакінулі больш за 30 водгукаў, якія можна прагледзець на старонцы рэйтынга.