Новы трэнер выгнаў са зборнай Францыі ўсіх удзельнікаў чэмпіяната свету

Новы трэнер зборнай Францыі па футболе Ларан Блан выгнаў з каманды ўсіх 23 удзельнікаў чэмпіянату свету ў ПАР. Пра гэта піша Lenta.ru. Як доўга будзе доўжыцца "выгнанне" футбалістаў, сярод якіх такія вядомыя гульцы, як Франк Рыберы і Нікаля Анэлька, невядома. Паведамляецца толькі, што Блан не возьме ніводнага футбаліста з ліку ўдзельнікаў чэмпіяната свету на таварыскі матч з Нарвегіяй. Гэта гульня адбудзецца 11 жніўня ў Осла.

Нагадаем, на пачатку верасня каманда Францыі згуляе са зборнай Беларусі. Галоўны трэнер беларусаў Бернд Штанге адмыслова наведваў чэмпіянат свету ў ПАР з мэтай прагляду першага суперніка беларусаў па адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы-2012. Аднак, па ўсім відаць, цяпер гэты досвед яму не дапаможа...